Продкі Уладзіміра Высоцкага жылі ў Беларусі

Сёння споўнілася б 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага (1938 - 1980), знакамітага акцёра, паэта, выканаўцы ўласных песень. Ён нарадзіўся ў Маскве, аднак продкі Высоцкага жылі ў Беларусі. Паводле архіўных звестак, якія захоўваюцца ў брэсцкім архіве, дзед артыста, таксама Уладзімір Высоцкі, доўгі час жыў у Брэст-Літоўску. Потым яго сям’я пераехала ў Кіеў, дзе нарадзіўся бацька Уладзіміра Высоцкага Сямён, а адтуль у Маскву.

“Беларускія рэжысёры кіно вельмі хацелі здымаць Уладзіміра Высоцкага ў сваіх карцінах, часта знаходзілі для гэтага магчымасці насуперак патрабаванням ідэолагаў… Ён стаў для нас зусім не чужой і не далёкай зоркай”, — піша газета “Звязда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі