Прэзідэнтам Бразіліі можа ўпершыню стаць жанчына

У нядзелю ў Бразіліі пройдуць прэзідэнцкія выбары, на якіх вызначыцца пераемнік дзеючага кіраўніка дзяржавы Луіса Інасіу Лула да Сільвы. Паводле звестак апытанняў, кандыдатка ад кіруючай Партыі працоўных Дзілма Роусэф перамагае, яна атрымлівае болей галасоў, чым вылучэнец ад апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Жазэ Сэра, паведамляе ВВС. Калі ў Дзілмы Роусэф атрымаецца выйграць выбары, яна стане першай жанчынай-прэзідэнтам Бразіліі. Гэта другі тур выбараў. У першым туры Роусэф набрала 47% галасоў выбаршчыкаў. Ейны сапернік Сэра атрымаў 33% галасоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі