Прэзідэнт Туркменістана вярнуў жанчынам 8 сакавіка

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў падпісаў папраўкі ў Кодэкс законаў аб працы. Згодна з папраўкамі, у краіне аднаўляецца Міжнародны жаночы дзень, паведамляе "Інтэрфакс".
Прадугледжваецца, што 8 сакавіка ізноў стане ў Туркменістане выхадным днём і будзе шырока адзначацца. Свята было скасаванае ў краіне ў 2001 годзе ўказам першага прэзідэнта Сапармурата Ніязава.

Акрамя 8 сакавіка, святочнымі стануць Сусветны дзень здароўя, Дзень абароны дзяцей і Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Яны будуць адзначацца як і нацыянальныя святы, але выхаднымі днямі не стануць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі