Прэс-сакратар прэзідэнта РФ адказала кіраўніку Беларусі
Крэмль адрэагаваў на заяву Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што на сустрэчу з Дзмітрыем Мядзведзевым былі запрошаныя беларускія журналісты, якія "на дух рускага чалавека не пераносяць". Расійскі бок імкнуўся, каб на сустрэчы прысутнічалі розныя па поглядах беларускія журналісты — як з вядучых дзяржаўных СМІ, так і прыватных, падкрэсліла прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова.
На сустрэчы з Мядзведзевым прысутнічалі прадстаўнікі інфармацыйных агенцтваў БелаПАН, БЕЛТА, Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканала АНТ, газет "Народная воля", "Наша ніва", "Товарищ", "Новы час", "Советская Белоруссия", "КП" в Беларуси", "Рэспубліка", "Звязда", штотыднёвіка "Белорусы и рынок", інтэрнэт-партала TUT.BY.
Па словах Цімаковой, гутарка атрымалася вельмі змястоўнай і цікавай. Адной з самых цікавых тэм яна назвала "развіццё добрасуседскіх адносін паміж дзвюма дзяржавамі". Цімакова нагадала, што Мядзведзев падрабязна на лічбах і фактах распавёў пра тую дапамогу, якую Расія "аказала свайму партнёру за час існавання Саюзнай дзяржавы", адзначае БелаПАН.
Нагадаем, што 24 лістапада ў гутарцы з кіраўнікамі дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краінаў СНД Лукашэнка таксама заявіў, што лічыць сустрэчу Мядзведзева з беларускімі журналістамі абсалютна бессэнсоўнай.