Праз тыдзень у Беларусь прыедзе прэзідэнт Азербайджана

Праз тыдзень у Беларусь прыедзе прэзідэнт Азербайджана

Праз тыдзень нашу краіну наведае прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Пра гэта ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з амбасадарам Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым, інфармуе БЕЛТА.

Гаворачы пра будучы візіт Аліева, беларускі кіраўнік падкрэсліў: "У нас ёсць пра што пагаварыць, ёсць маса пытанняў. Хоць павінен сказаць, што падмурак нашых адносінаў набірае трываласць".

Лукашэнка адзначыў, што з пачатку года беларуска-азербайджанскі таваразварот павялічыўся больш чым у тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён дадаў, што добра адбываецца супраца і ў гуманітарнай сферы. Напрыклад, у Беларусі навучаюцца каля паўтысячы азербайджанцаў. 

У 2006-2016 гадах кіраўнік Беларусі наведваў Баку з афіцыйным візітам чатыры разы, Аліеў таксама быў у Мінску з афіцыйным візітам чатыры разы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі