Прайшоў ператрус у маладафронтаўца Дзяніса Лазара
Абшукалі кватэру дасканала: знайшлі нават пашпарт Змітра Дашкевіча, які быў схаваны між падносамі ў пліце.
Супрацоўнікі КДБ правялі ў сябра Маладога Фронту Дзяніса Лазара ператрус па справе пра масавыя беспарадкі.
КДБ зацікавіў нататнік з вершамі Уладзя Яроменкі, які зараз знаходзіцца ў "амэрыканцы" па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.
Акрамя пашпарта Дашкевіча і вершаў Яроменкі, супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі 4 расцяжкі "Свабоду палітвязням!", "Свабоду Палажанцы!", "Свабоду Лобаву!", "Свабоду Севярынцу!", мабільны тэлефон Дашкевіча, некаторыя дакументы і асабістыя рэчы, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.
Фота: ukrmap.kiev.ua