Правільная музыка made in Belarus!

25 — 27 лістапада Кіеў сустрэне беларускіх музыкантаў, каб у другі раз даведацца, што такое “правільная“ беларуская музыка. У праграме “Лайв-канэкшн“ Алег Ціханаў, арганізатар трохдзённай імпрэзы “Дні правільнай беларускай музыкі“, запрашае ўсіх на канцэрт і тлумачыць, ці можа беларуская музыка быць няправільнай.  p.p1 {margin: 0.0px 0.0px 0.0px 0.0px; font: 12.0px Helvetica} p.p2 {margin: 0.0px 0.0px 0.0px 0.0px; font: 12.0px Helvetica; min-height: 14.0px} span.s1 {letter-spacing: 0.0px}

p.p1 {margin: 0.0px 0.0px 0.0px 0.0px; font: 12.0px Helvetica} p.p2 {margin: 0.0px 0.0px 0.0px 0.0px; font: 12.0px Helvetica; min-height: 14.0px} span.s1 {letter-spacing: 0.0px}



Коратка пра канцэрт: добрыя саўнды, смачныя дранікі з салам, самапальная крамбамбуля і хатняя атмасфера ў клубе Sullivan Room. Прынамсі гэтак паабяцаў Алег Ціханаў. 

Лайн-ап: 


Этна-трыа Троіца

Джаз-трыа Канстанціна Гарачага

Нагуаль

Сяргей Пукст

Фляус і Кляйнн

The Apples

Morfe Acoustic Band

Cherryvata


Паўдзельнічаць у імпрэзе пагадзіўся таксама і Алег Скрыпка, лідар гурта “Воплі Відаплясава“. Дарэчы, у апошні дзень ён і  Cherryvata замуцяць сумесны джэм. Такое нельга прапусціць! 


Больш цікавостак слухайце ў праграме «Лайв-канэкшн» з Ленай Сідозай і Дзянісам Дзюбам.




Афішу можна паглядзець у матэрыяле Машы Лагодзіч. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі