Правазнаўства самае папулярнае ў абітурыентаў перад сумоўем
Прайсці сумоўе па спецыяльнасцях «журналістыка» і «міжнародная журналістыка» ў БДУ пажадалі 519 чалавек. Такую лічбу падала прэс-службе БАЖ адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Людміла Хухлындзіна. Гэта менш, чым запісалася на іншыя спецыяльнасці, што вымагаюць папярэдняга сумоўя: напрыклад, на «міжнародныя дачыненні» заявы падалі 770 чалавек, на «мытную справу» — 540, на «правазнаўства» — 1861.
Да 15 сакавіка былі сфармаваныя камісіі, якія будуць праводзіць сумоўі. Аднак персанальнага складу камісій супрацоўнікі БДУ не раскрываюць. Спн. Хухлындзіна зазначыла толькі, што ў камісію па «журналісцкіх» спецыяльнасцях будуць уваходзіць прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, адпаведных факультэтаў, а таксама прафесійныя псіхолагі з розных кафедр БДУ.
Нагадаем, прафесійна-псіхалагічнае сумоўе закране ўсіх абітурыентаў без выключэння, незалежна ад формы навучання — дзённай альбо завочнай (у тым ліку і дыстанцыйнай), бюджэтнай альбо платнай. Першыя сумоўі пройдуць 5 красавіка. Працягласць сумоўя для кожнага абітурыента – 10-15 хвілін.
Прэс-служба ГА “БАЖ”