Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шасцярых беларусаў

Колькасць палітвязняў у Беларусі вырасла на шэсць чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі вырасла на шэсць чалавек / pixabay.com

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шасцярых беларусаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" расказвае, што гэта за людзі:

Леанід Райчонак асуджаны на шэсць гадоў калоніі за данаты беларускім добраахвотнікам, што ваююць на баку Украіны;

Дзмітрый Маставы асуджаны на 10 гадоў калоніі за перадачу звестак беларускаму пратэснаму інфармацыйнаму рэсурсу;

Юрый Юрэня асуджаны на пяць гадоў калоніі за данаты пратэсным ініцыятывам, якія ўлады абвясцілі "экстрэмісцкімі фармаваннямі";

Віталь Санько ўтрымліваецца пад вартай у следчым ізалятары, яго вінавацяць за данаты пратэсным ініцыятывам;

Уладзімір Фішман утрымліваецца пад вартай у следчым ізалятары, яго вінавацяць у рэгістрацыі ў пратэснай тэлеграм-групе, якую ўлады назвалі "экстрэмісцкім фармаваннем";

Анатоль Старасвецкі ўтрымліваецца пад вартай у следчым ізалятары па тых жа абвінавачаннях.

На сёння ў Беларусі статус палітвязняў маюць 1447 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі