Вы тут

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек

Офіс кампаніі кампаніі PandaDoc / Еўрарадыё

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шасцярых чалавек. Гэта сябра Каардынацыйнай рады юрыстка Лілія Уласава, рэкламіст Алякандр Васілевіч, а таксама супрацоўнікі кампаніі PandaDoc Юлія Шардыка, Дзмітры Рабцэвіч, Віктар Куўшынаў і Уладзіслаў Міхалоп

"Затрыманні Аляксандра Васілевіча, Ліліі Уласавай, Юліі Шардыкі, Дзмітрыя Рабцэвіча, Віктара Куўшынава і Уладзіслава Міхалопа стала працягам хвалі рэпрэсій, якія распачаліся ў краіне з моманту абвяшчэння парламентам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. За гэты перыяд тысячы грамадзян былі падвергнутыя розным відам рэпрэсій і пераследу: звальненням з працы, адміністрацыйным арыштам, штрафам, а таксама палітычна матываванаму крымінальнаму пераследу", — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў. 

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі ў краіне.

Пад заяваў падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), ініцыятыўная група "Ідэнтычнасць і права”, Беларускі Дакументацыйны цэнтр, простае таварыства "Ініцыятыва FORB", Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, РГА "Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН-цэнтр, Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Х'юман Канстанта”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.