Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек

На сёння ў Беларусі 1501 палітвязень / Еўрарадыё
На сёння ў Беларусі 1501 палітвязень / Еўрарадыё

У спіс беларускіх палітвязняў дадаліся дзевяць новых імёнаў. Гэта Вадзім Говін, Юрый Паўлючык, Яўген Кушнараў, Алег Ягоранкаў, Павел Янчук, Аляксандр Хомчанка, Канстанцін Ступнікаў, Вольга Мацко, Сяргей Луферэнка.

Як паведамляюць праваабаронцы, усе гэтыя людзі ўзятыя пад варту ці асуджаныя за паклёп альбо абразу Лукашэнкі. У некаторых таксама фігуруюць абраза прадстаўніка ўлады ці знявага дзяржаўных сімвалаў.

На сёння, паводле падлікаў праваабарончай супольнасці, у Беларусі 1501 прызнаны палітвязень. Колькасць людзей, затрыманых ці рэпрэсаваных па палітычных матывах, нашмат большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі