Пратэстоўцы спрабавалі трапіць у парламент Малдовы
У Кішынёве праходзіць шматтысячны мітынг, які зладзіла грамадзянская платформа DA (Годнасць і справядлівасць — Demnitate si Аdevar) — праеўрапейская арганізацыя.
Мітынгоўцы адправілі ў парламент сваю дэлегацыю, але паліцыянты не пусцілі яе ў будынак, перадае "Інтэрфакс". Паміж пратэстоўцамі і паліцэйскімі адбылася бойка, некалькі чалавек былі скручаныя і адсунутыя на ўзбочыну.
"Мы прыйшлі з хрызантэмамі ў парламент, будынак якога пабудаваны за кошт падаткаў ўсіх грамадзян, а нас не пускаюць, таму што хунта, якая захапіла Малдову, дае паліцыі такія распараджэнні", — заявіў сябра DA Андрэй Нэстасе.
Пратэстоўцы пакінулі сквер каля парламента Малдовы, не спрабуючы трапіць у будынак сілай, каб перадаць сваю петыцыю.
Дэлегаты вярнуліся назад на плошчу. 20-тысячны мітынг скандуе: "Перамога!"
Нагадаем, што акцыі пратэсту, якія пачала платформа DA, паспрабавалі перахапіць левыя сілы. Яны таксама патрабуюць адстаўкі кіраўніцтва краіны і правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў.
Фота: kp.md