Пратэстанты пратэстуюць супраць Lady Gaga

Амерыканскія баптысты з горада Сэнт-Луіс зладзілі акцыю пратэсту з мэтай сарваць канцэрт скандальнай спявачкі Lady Gaga. Яны правялі мітынг перад забаўляльным цэнтрам з трапнай назвай Monster Ball, дзе выступ зоркі і павінен быў адбыцца.

Прадстаўнікі пратэстантаў абвясцілі Гагу носьбітам ілжывых ідэалаў і абвінавацілі ў "амаральнасці". Па іх меркаванні, спявачка - гэта "маленькі лжэпрарок", а яе прыхільнікі - "разбэшчаныя самалюбы". Усе яны будуць гарэць у пекле, сцвярджаюць вернікі.

Таксама выклікала збянтэжанасць у баптыстаў няпэўная палавая прыналежнасць Lady Gaga і яе адкрытая падтрымка сэксуальных меншасцяў.

Дазнаўшыся пра акцыю, Lady Gaga заклікала сваіх фанатаў захоўваць спакой. "У Monsterball мы прапаведуем любоў і яднанне", - заявіла спявачка.

У выніку выступ прайшоў без эксцэсаў і сутычка паміж фанатамі спявачкі і фанатычнымі пратэстантамі зарэгістраваная не была, паведамляе Undercover.

Фота: viterbivoices.usc.edu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі