Прадпрымальнікі плануюць удзельнічаць у палітычным жыцці краіны

У Беларусі ствараецца рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”. 
Устаноўчы сход пройдзе ў жніўні. Грамадскае аб’яднанне ствараецца на аснове аднайменнай рэспубліканскай кампаніі.

Паводле словаў яе лідэра Віктара Гарбачова, прадпрымальнікі жадаюць прымаць актыўны ўдзел у распрацоўцы будучых законаў, якія датычаць прадпрымальніцтва. Імі ўжо сабраныя каля 22 тысяч подпісаў індывідуальных прадпрымальнікаў супраць указаў, якія абмяжоўваюць іх правы.

Паводле словаў Гарбачова, арганізацыя прадпрымальнікаў плануе прымаць удзел і ў палітычным жыцці краіны. У прыватнасці, прадпрымальнікі збіраюцца ўдзельнічаць у “Сацыяльным маршы”, які пройдзе ў Мінску 30 верасня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі