Пра візы, фонды, кабінеты, вайну і СМІ — эфір з Лявончыкам

Пра візы, фонды, кабінеты, вайну і СМІ — эфір з Лявончыкам

У Еўрасаюзе пачалі гучаць прапановы спыніць выдачу шэнгенскіх віз разам з расіянамі і беларусам. Падставай для такіх заяў служыць тое, што беларускі рэжым зрабіў Беларусь, а ў вачах заходнікаў — і беларусаў, суагрэсарамі ў расійскай вайне супраць Украіны. І гэта пры тым, што прызнаваць Расію краінай — спонсарам тэрарызму нават ЗША не спяшаецца. Але пытанне з візамі ды непаразуменні паміж Форумам і Канферэнцыяй, Ціханоўскай і групоўкай яе крытыкаў — гэта яшчэ не ўсе скандалы, якія нас напаткалі. 

Ці пойдзе Еўрасаюз альбо асобныя яго краіны на спыненне выдачы, а то і ануляванне раней выдадзеных расіянам і беларусам “шэнгенаў”? Чаму Захад не спяшаецца прызначаць Расію краінай — спонсарам тэрарызму і Лукашэнку злачынцам-тэрарыстам? Заявы ў паліцыю Карач і канфрантацыя ў асяродку дэмсіл — нармальныя працэсы ці “здрада”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі