Пра Oasis здымуць дакументальны фільм

Oasis плануюць выпусціць дакументальны фільм пра сваю кар'еру. Браты Гэлэхеры заклікаюць фэнаў далучыцца да стварэння карціны, каб у выніку паказаць гісторыю гурта так, як яе бачаць прыхільнікі.  Фільм здымае кампанія Pulse Films, якая працавала над нядаўнім баёпікам Blur “No Distance Left To Run”. Унесці свае ўдакладаненні ў будучы фільм можа любы ахвочы - для гэтага трэба даслаць гісторыю пра тое, як Oasis паўплывалі на ваша жыццё.

“Распавядзіце нам пра ключавыя моманты вашага жыцця, звязаныя з Oasis - можа вы сустрэлі сваё першае каханне на адным з канцэртаў, ці адсвяткавалі залатое вяселле пад гукі “Live Forever”, - заклікаюць фільммейкеры. - Мы будзем ўдзячныя за любую гісторыю, якая дапаможа зрабіць нам карціну цікавай”.

Назва і дата выхаду фільма пакуль не вызначаныя.

Нагадаем, што Oasis праіснавалі з 1991-га па 2009-й гады, распаліся яны пасля сыходу гітарыста і аўтара песень Ноэля Гэлэхера. Зараз Ноэль і Лаям Гэлэхеры працуюць над сольнымі праектамі.

Фота: rockgeroy.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі