Portishead выдаюць альбом на флэшцы
Новая студыйная праца Portishead выйдзе 28 красавіка. Паводле паведамлення на афіцыйным сайце гурта, на альбом Third трапіць
11 кампазіцый.
Характэрна, што, акрамя традыцыйных носьбітаў альбом таксама плануецца выдаць на гігабайтнай "флэшцы", на якую таксама трапяць розныя відэаматэрыялы гурта.
Акрамя выдання на кампакт-дыску і флэш-носьбіце, таксама выйдзе лімітаванае выданне альбома на дзвюх кружэлках 12 цаляў.
Portishead таксама пацвердзілі, што перад альбомам з'явіцца яшчэ і сінгл Machine Gun, які выйдзе 14 красавіка на дванаццаціцалевай кружэлцы.
Запампаваць сінгл з афіцыйнага сайта гурта можна будзе з 10 красавіка.
Third стане трэцім па ліку студыйным альбомам калектыву і першым, які з'явіўся за апошнія 10 гадоў, - папярэдні дыск Portishead выйшаў у 1997 годзе.
Фота: www.liveinternet.ru