Portishead вяртаюцца
Ветэраны трып-хопу Portishead вяртаюцца на сцэну: музыканты анансавалі першае за дзевяць гадоў канцэртнае турнэ па краінах Еўропы, у прыватнасці, па Вялікабрытаніі, Партугаліі і Італіі.
Гастролі пачнуцца напрыканцы сакавіка і працягнуцца да сярэдзіны красавіка. Пасля гэтага, у траўні, гурт адыграе шэраг канцэртаў у Парыжы і Барселоне.
Турне пройдзе ў падтрымку будучага альбома Portishead, рэліз якога запланаваны на 31 сакавіка. Назва паслядоўніка «Portishead» 1997-га года выпуска пакуль застаецца засакрэчанай.
Нагадаем, што апошні раз Джэф Бэрроу, Бэт Гібанс і іх калегі выступалі з канцэртамі яшчэ напрыканцы 90-х. Да гэтага часу музыканты толькі аднойчы з'явіліся на публіцы — у 2005-м годзе на дабрачынным канцэрце Tsunami Benefit Concert в Брыстолі.