Portishead перастануць гастраляваць, каб не сварыцца
Ветэраны трып-хопу брытанцы Portishead заявілі, што не збіраюцца ставіць кропку ў сваёй дыскаграфіі выпускам новага альбома «The Third». Больш за тое, музыкі запэўнілі, што ўжо хутка парадуюць прыхільнікаў
новым матэрыялам.
Нагадаю, што новая кружэлка Portishead, рэліз якой запланаваны на 28 красавіка, стане першай працай калектыву за больш чым дзесяць гадоў.
Праца над «The Third» заняла ў трып-хопавага гурта цэлых сем гадоў. І выклікана гэта было тым, што музыкі стаміліся адзін ад аднаго і доўгі час не маглі вырашыць, ці ёсць у іх жаданне працаваць разам.
Гітарыст гурта Адрыян Атлі паабяцаў, што «зараз музыкі сталі разумнейшымі і больш не збіраюцца рушыць у доўгія туры, таму што яны негатыўна адбіваюцца на становішчы ў калектыве".
Тым не менш, Portishead усё ж правядуць невялікі тур на паўтара дзясятка канцэртаў, каб прадставіць новы альбом прыхільнікам ужывую.
Гастролі па Еўропе пачнуцца выступам у Амстэрдаме 2 красавіка і скончацца 17-га таго ж месяца ў Лондане.
Пасля гэтага музыкі адыграюць яшчэ некалькі канцэртаў у ЗША і на гэтым паставяць кропку ў гастрольнай дзейнасці.
Фота: www.geocities.com