Польскі рок дабярэцца і да Мінска!

З снежня ў межах серыі канцэртаў “ЖывыГук On-line” у мінскім “Рэактары” адбудзецца выступ знакамітага польскага рок-гурта Myslovitz. Ідэолаг “ЖывогаГуку” Піт Паўлаў лічыць, што беларусы кепска абазнаныя ў польскай музыцы, таму музыка вырашыў пачаць менавіта з Myslovitz  - гурта, па яго словах, аднаго з найбольш крэатыўных і ўплывовых у Польшчы.

Выступ адбудзецца пры падтрымцы Польскага інстытуту. Таму квіткі на Myslovitz будуць каштаваць танна — усяго 15 тысяч рублёў. Цікава, што палякі і беларускія студэнты, што вывучаюць польскую мову, атрымаюць дадатковую зніжку на ўваход.

Фота: www.livenation.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі