Польшча згодная прыняць беларускіх адлічаных студэнтаў

Польшча заявіла аб гатоўнасці даць магчымасць беларускім студэнтам, "выключаным з беларускіх навучальных установаў за ўдзел у маніфестацыях супраць існуючага рэжыму", бясплатна давучыцца ў Польшчы.

Прафесар Барбара Кудрыцка, міністар навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, назвала ў звароце, змешчаным на афіцыйным сайце міністэрства, "выклікаючым занепакоенасць" дзеянні беларускіх уладаў у парушэнні правоў і грамадзянскіх свабодаў. Яна заклікала ВНУ Польшчы "да салідарнасці" ў справе дапамогі рэпрэсаваным студэнтам з Беларусі.

"Прашу шаноўных Рэктараў і Дэканаў разглядзець магчымасці прыняцця на бясплатную адукацыю ў нашы навучальныя установы студэнтаў, выключаных з беларускіх ВНУ за ўдзел у маніфэстацыях супраць існуючага рэжыму" , — заявіла Прафесар Кудрыцка. "Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі дэкларуе сваю гатоўнасць дафінансоўваць кошты жыцця беларускіх студэнтаў у Польшчы, а ў супрацоўніцтве з МЗС падтрымку ў іншых арганізацыйных справах", — дадала яна.

Кожны сёмы затрыманы ў час мітынгу 19 сакавіка  — студэнт ці навучэнец, прычым 16% з затрыманых — маладыя людзі ад 18 да 20 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі