Польшча перадала Беларусі 48 копій партрэтаў Радзівілаў

У амбасадзе Беларусі ў Польшчы ў панядзелак адбылася перадача 48 лічбавых копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў. У цырымоніі ўзялі ўдзел амбасадар нашай краіны Віктар Гайсёнак, прадстаўнікі роду Радзівілаў – Эльжбета, Мацей і Мікалай, а таксама супрацоўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, беларускія дыпламаты.

Копіі партрэтаў Радзівілаў хуткім часам будуць дастаўленыя ў нясвіжскі палац, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі