“The Police” могуць ўз'яднацца зноў!

Бубнач брытанскага гурта “The Police” Сцюарт Копленд не выключае другога ўз’яднання трыа. Як паведамляе ContactMusic, музыкі каманды, якая распалася ў 1984-м годзе, аднойчы ўжо забылі пра старыя крыўды і ўз’ядналіся ў 2007-2008-м гадах для вялікага канцэртнага турнэ і святкавання 30-годдзя “The Police”.

Нягледзячы на тое, што пасля апошняга канцэрта ў Нью-Ёрку вакаліст Стынг сцвярджаў, што гурт ніколі больш не будзе гастраляваць, Копленд не ўпэўнены ў гэтым на 100 адсоткаў.  “Я планую пражыць на гэтым свеце яшчэ 50 гадоў, — кажа 57-гадовы музыка, — хто ведае, што яшчэ можа адбыцца. Аднак пакуль мы не ведаем, ці хочам зноў выступаць разам”.

Нагадаем, што трыа “The Police” утварылася ў 1977-м годзе. Музыкі выдалі 6 альбомаў, апошні з якіх “Synchronicity” убачыў свет ў 1983-м. Гурт атрымаў две прэміі “BRIT Awards”, шэсць “Грэмі” і ўключаны ў Rock And Roll Hall Of Fame.

Паводле www.rol.ru

Фота: times.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі