Полацкія школы забавязалі зарабляць грошы

Школам Полацку даведзены план па аказанні платных паслуг насельніцтву. Як паведамляе "Хартыя'97", у гэтым годзе кожная са школаў горада абавязаная зарабіць ад 700 тысяч да некалькіх мільёнаў рублёў. Мяркуецца, што ўстановы адукацыі будуць "прадаваць" заняткі ў платных кружках па інтарэсах і платныя дадатковыя заняткі па прадметах. Кошт аднаго занятку складзе дзве тысячы рублёў.

Настаўнікі, якія будуць займацца "камерцыйнай дзейнасцю", мусяць атрымліваць за гэта звычайную пагадзінную аплату.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі