Пол Макартні зноў спяваў на даху

Сэр Пол Макартні выступіў у сераду, 15 ліпеня, разам са сваім гуртом на даху тэатра Эда Салівана на Брадвеі ў Нью-Ёрку. 45 гадоў таму менавіта на шоў Салівана адбыўся тэлевізійны дэбют The Beatles у ЗША.

Падчас 30-хвіліннага канцэрту на даху экс-бітл выканаў перад прыхільнікамі, якія сабраліся на вуліцы, песні The Beatles, гурта The Wings, а таксама свайго новага праекту The Fireman.

Гэта не першы выступ на даху для Пола Макартні. У студзені 1969 The Beatles гралі на даху сваёй студыі Apple у Лондане. Гэты канцэрт, зняты на плёнку, ўвайшоў у фільм “Let It Be” і стаў апошнім афіцыйным выступам у гісторыі ліверпульскай чацвёркі.

lenta.ru
Фота: celeb9.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі