Пол Макартні выпусціць падвойны канцэртны альбом

Сэр Пол Макартні рыхтуе да выдання падвойны канцэртны альбом разам з DVD-дыскам. Рэліз будзе складацца з відэа-і аўдыёзапісаў, зробленых падчас сёлетніх шоў Макартні на бейсбольным стадыёне Citi Field у Нью-Ёрку. Як сцвярджае NME, выданне, якое атрымала назву “Good Evening New York City”, з’явіцца ў продажы 23-га лістапада. Чакаецца, што альбом будзе выдадзены таксама на вініле.

CD “Good Evening New York City” складаецца з 33-х кампазіцый у выкананні Макартні, сярод якіх ёсць і песні The Beatles.

 На DVD уладальнікі выдання знойдуць прафесійнае відэа, знятае з дапамогай 15-ці відэакамер, а таксама фрагменты відэа, якое здымалі гледачы на канцэртах сэра Пола адмысловымі камерамі, якія раздалі ім арганізатары.

Паводле www.lenta.ru
Фота: rockhistory.3dn.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі