Пол Макартні абараняе аўстралійскіх кенгуру

Пол Макартні заклікае грамадскасць выступіць адзіным фронтам у абарону аўстралійскіх кенгуру.  Легендарны «бітл» стане тварам кампаніі па выратаванні 500 жывёл, якіх улады Аўстраліі збіраюцца забіць з дапамогай смяротных доз транквілізатараў.

Пратэсты супраць знішчэння кенгуру праводзіць арганізацыя абароны жывёл Viva!, на прапанову якой Макартні ахвотна адгукнуўся.

Спявак ужо запісаў відэазварот, у якім асудзіў план аўстралійскіх уладаў, назваўшы яго «ганебнай бойняй».

Паводле словаў сэра Пола, «цяпер неабходна прымаць тэрміновыя меры па абароне кенгуру ад варварскай індустрыі, якая  забівае іх дзеля мяса і скуры».

Зараз кенгуру, якіх плануюць забіць, жывуць на тэрыторыі  вайсковых баз, размешчаных недалёка ад Канберы.

Удзельнікі дэманстрацыі плануюць зрабіць «жывыя шчыты», каб абараніць жывёлаў, якія, як сцвярджаюць улады Аўстраліі, уяўляюць пагрозу для іншых мясцовых біялагічных відаў.

Нагадаю, што раней 65-гадовы Пол Макартні ўжо выступаў у абарону канадскіх цюленяў і кітайскіх сабак, мех якіх выкарыстоўваецца для пашыву моднай вопраткі.

Фота: weblogs.newsday.com