П.Марцаў: “Прыезд Пуціна - пераднавагодні гандаль з газам"

Каментуючы інфармацыю "Эхо Москвы" пра прыезд Ул.Пуціна ў Беларусь рэдактар газеты “БДГ. Деловая газета” Пётр Марцаў адзначыў, што "прыезд больш укладаецца ў пераднавагодні гандаль з газам, чым у стварэнне саюзнай дзяржавы": Пётр Марцаў: У мяне няма ніякай дакладнай інфармацыі на гэты конт, а сродкам масавай інфармацыі ў якасці крыніцы я не давяраю. Крыніца інфармацыі не называецца. Не пацверджана, што Пуцін сюды едзе, па-першае, і што едзе сюды падпісваць саюзныя дакументы, па-другое.

Я думаю, што гэты прыезд больш укладаецца ў пераднавагодні гандаль з газам, чым у стварэнне саюзнай дзяржавы. Таму што для стварэння саюзнай дзяржавы парадак такі: спачатку Канстытуцыйны акт неабходна падпісаць, потым яго павінны ратыфікаваць парламенты, потым рэферэндумы павінны прайсці.

Толькі потым нехта павінен стаць кіраўніком саюзнай дзяржавы. Прычым, незразумела як. Праз выбары ці праз што? Нават калі яны тут падпішуць Канстытуцыйны акт, у выніку гэтага Пуцін не стане кіраўніком саюзнай дзяржавы”.


Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі