Pixies выдаюць 14 канцэртнікаў

Рок-ветэраны Pixies кампенсуюць адсутнасць навінак у сваёй дыскаграфіі цэлай серыяй канцэртных рэлізаў.  Музыкі плануюць запісаць кожны з 14 выступаў у межах хуткага тура па Аўстраліі і Новай Зеландыі і выдаць на дысках. Турнэ "Doolittle Live" стартуе 11 сакавіка ў Оўклэндзе і скончыцца 30 чысла таго ж месяца ў Брысбене.

Папярэднія замовы на канцэртныя дыскі можна пакідаць на сайце гурта з 25 лютага. Кошт кожнага складзе прыкладна 20 долараў. На сёння гэта адзінае, што здольныя прапанаваць сваёй аўдыторыі Pixies.

Нагадаем, што апошні альбом каманды "Trompe le Monde" выйшаў у далёкім 1991-м годзе, але папаўняць сваю студыйную дыскаграфію навінкамі музыкі не збіраюцца.

Калі верыць фронтмэну гурта Фрэнку Блэку, ён і яго калегі проста "развучыліся пісаць музыку ў стылістыцы Pixies".

Фота: youcsd.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі