Пітэр Гэбрыэл рыхтуе альбом кавероў

Брытанскі спявак Пітэр Гэбрыэл рыхтуе да выпуску пласцінку, складзеную з кавер-версій песень папулярных музыкаў, паведамляе New Musical Express. Цікава, што ў запісе альбома браў удзел не толькі экс-лідэр Genesis, але і яго не менш знакамітыя калегі, якія прадставілі новыя версіі кампазіцый адзін аднаго.

Між іншым, спіс артыстаў, якія дапамагалі Гэбрыэлу працаваць над дыскам пад назвай "Scratch My Back", трымаецца ў сакрэце. Але тое, што гэта “досыць вядомыя музыкі”, не выклікае сумневаў.

Чакаецца, што "Scratch My Back", запісаны без гітар і бубнаў, выйдзе вясной 2010-га года. Адной з асаблівасцей альбома стане таксама яго гучанне – праца над новымі версіямі кампазіцый вялася з дапамогай аркестра.

Трэк-ліст альбома кавераў складаюць песні Ніла Янга, Пола Саймана, гурта Radiohead і іншых музыкаў.

Нагадаем, “Scratch My Back” стане першым альбомам Гэбрыэла за апошнія сем гадоў. Апошні дыск спевака "Up" убачыў свет у 2002-м годзе. У брытанскім чарце альбомаў ён заняў 11-е месца і набыў статус “серабрыстай”.

Фота: www.kultlichnosti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі