Пірс Броснан і Ума Турман стануць багамі

Пірс Броснан, Ума Турман, Шон Бін і Кевін Макід далучацца да пантэона грэчаскіх багоў у новай карціне рэжысёра Крыса Каламбуса. Як паведамляе THR, фільм з'яўляецца экранізацыяй бэстсэлера пісьменніка Рыка Рыардана "Выкрадальнік маланкі".

Паводле сюжэта, сын Пасейдона Пэрсі Джэксан, народжаны смяротнай жанчынай, падарожнічае па сучаснай Амерыцы з мэтай прадухілення татальнай вайны паміж жыхарамі Алімпу. "Выкрадальнік маланкі" — першая кніга пра прыгоды Джэксана. Усяго Рыарданам было напісана пяць раманаў пра гэтага героя.

Броснану дасталася роля Хірана, Ума Турман сыграе Медузу, Шон Бін прымерыць на сябе выяву грамавержца Зеўса, а ролю Пасейдона выканае Кевін Макід.

Карціна будзе здымацца ў Ванкуверы і выйдзе ў пракат прыкладна ў лютым 2010 года. У выпадку поспеху першага фільма кінастудыя FOX мае намер экранізаваць і астатнія кнігі, стварыўшы кінафраншызу кшталту "Гары Потэра".

Апошні твор Рыардана з гэтай серыі будзе выдадзены ў траўні 2009 года.

Фота: www.starsvip.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі