Пінск атакавалі крывасмокі

Анамальна цёплае надвор’е прамінулага лета спрыяла размнажэнню крывасмокаў у Пінску. Пінчукі ўжо каторы месяц церпяць ад катастрафічнага павелічэння колькасці блох у горадзе. Тэмпература паветра больш за 30 градусаў і падвышаная вільготнасць паспрыяла значнаму размнажэнню гэтых крывасмокаў. Найбольш выгодныя ўмовы для жыцця паразітаў склаліся ў падвалах шматпавярховых дамоў. Натуральна, шкодныя інсэкты без праблем прабіраюцца і на першыя паверхі гэтых дамоў, і без жалю кусаюць жыхароў, якія тут пражываюць. Пазбавіцца ад паразітаў каштуе 40 тысяч рублёў.

За гэтыя грошы супрацоўнікі санстанцыі апрацуюць вашае жытло адзін раз. Праўда каб гарантаваць перамогу над паразітам, падобную апрацоўку трэба праводзіць 3-4  разы, і паўтараць праз 3 месяцы.