Pink выдае першы "The Best"

Пінк (Pink) рыхтуе да выхаду першую ў сваёй кар'еры складанку лепшых хітоў.  Альбом, які называецца «Greatest Hits … So Far» з'явіцца на прылаўках музычных крам 12 лістапада. Кампіляцыя сабрала 18 самых вядомых хітоў спявачкі з пяці яе альбомаў: «Can't Take Me Home» (2000), «Missundaztood» (2001), «Try This» (2003), «I'm Not Dead» (2006) і апошняга на сёння «Funhouse» (2008). Упрыгожваннем складанкі стане зусім новая кампазіцыя пад назвай «Raise Your Glass», якую спявачка прэзентавала публіцы 6 кастрычніка.

«Greatest Hits … So Far» будзе даступны на CD і DVD. На апошнім будуць змешчаныя ўсе наяўныя на сёння відэакліпы Пінк. Таксама паведамляецца, што выканаўца ўжо пачала працу над чарговым, шостым па ліку студыйным дыскам, выдаць які плануе ў 2011-м годзе.

Фота: liveinternet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі