Пілот развярнуў самалёт, каб выратаваць сабаку

Пілот развярнуў самалёт, каб выратаваць сабаку

Пілот авіякампаніі Air Canada развярнуў пасажырскі самалёт, каб выратаваць сабаку. Ён ляцеў з Тэль-Авіва ў Таронта. Як паведамляе РІА "Новости", сямігадовы французскі бульдог па мянушцы Сімба мог загінуць у багажным аддзяленні з-за няспраўнасці ў сістэме ацяплення. Калі пра гэта даведаўся пілот, ён вырашыў здзейсніць незапланаваную пасадку ў Франкфурце.

У нямецкім аэрапорце сабаку і яго гаспадара адправілі ў Канаду на іншым рэйсе. Мужчына вельмі дзякаваў пілоту. "Гэта мой сабака, які для мяне як дзіця. Ён для мяне — ўсё", — сказаў пасажыр.

Незапланаваная пасадка самалёта каштавала авіякампаніі 10 тысяч долараў. Рэйс быў затрыманы на 75 хвілін. Аднак авіяцыйны эксперт Філ Дэрбі лічыць, што пілот усё зрабіў правільна.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі