Пікасо падарыў 271 карціну электрыку?

71-гадовы французскі электрык П’ер Ле Генэк падазраецца ў крадзяжы 271 карціны Пабла Пікасо. Паводле яго словаў, усе працы яму падарылі мастак і яго жонка ў перыяд з 1970-па 1973 гады, калі Генэк усталёўваў сігналізацію ў іх дамах. Аднак сын і спадчыннік Пікасо – Клод адмаўляецца верыць у такую шчодрасць свайго нябожчыка бацькі.

Цікава, што Генэк сам выйшаў на сувязь з Клодам Пікасо, разлічваючы на яго дапамогу ў пацверджанні сапраўднасці карцін. Эксперты ацанілі яго калекцыю прыкладна ў 60 мільёнаў еўра, адзначыўшы, што гэтыя творы дагэтуль не былі знаёмы шырокай публіцы. Сярод іх – 9 карцін “кубісцкага” перыяду творчасці мастака, акварэлі “блакітнага” перыяду, партрэт першай жонкі Пікасо – балерыны Вольгі Хахловай, некалькі літаграфій і гуашаў.

Фота: www.segodnya.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі