Першы савецкі капіталіст абанкроціўся

Эльмар Леп з эстонскага горада Пярну, які 20 гадоў таму набыў вядомасць як першы капіталіст былога СССР, абанкроціўся і афіцыйна зарэгістраваўся на біржы працы. Прадпрымальнікам сп. Леп стаў у 1986 годзе. Праз нейкі час яго кааператыў валодаў барамі, крамамі, оптавымі складамі. Аднак з распадам СССР ускладнілася канкурэнцыя. Праекты Лепа прагаралі адзін за адным: не ператварылася ў элітны дом былая воданапорная вежа ў Пярну, незбудаваным застаўся першы ў горадзе хмарачос. Усё гэта давяло бізнэсмена да банкроцтва.

Зараз запазычанасць Элімара Лепа ацэньваецца ў 41 мільён крон (каля 4 мільёнаў долараў). У прадпрымальніка ёсць тры тыдні, каб дамовіцца з банкам пра графік выплаты грошай. У адваротным выпадку можа быць абвешчанае банкроцтва прыватнай асобы, паведамляе Newsru.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі