Першы канцэрт The Beatles з Рынга Старам з'явіцца на дыску

Фірма гуказапісу Fuego Entertainment з Маямі збіраецца выдаць дыск з адным з ранніх канцэртаў The Beatles, які гурт адыграў у 1962 годзе ў Гамбургу. 
Паводле паведамленняў гуказапісвальнай фірмы, каштоўнасць гэтага выступу яшчэ і ў тым, што гэта першы канцэрт "ліверпульскай чацвёркі", у якім удзельнічае Рынга Стар.

Па юрыдычных прычынах дата выхаду альбома, на які трапяць 15 песняў, пакуль не вызначаная.

Зараз гуказапісвальная фірма спрабуе вырашыць пытанні выпуску канцэрту з юрыстамі ўдзельнікаў гурта.

Як паведамляецца, уладальнік плёнак брытанскі прадзюсар Джэфры Колінз зрабіў запіс канцэрту з дазволу клуба Star Club.

У першапачатковым варыянце гукавыя дарожкі былі вельмі дрэннай якасці, і іх атрымалася палепшыць толькі ў канцы 1990-х гадоў з дапамогай лічбавых тэхналогій. Аднак тады гуказапісвальная фірма Apple Corps, створаная ўдзельнікамі The Beatles, адмовілася выдаваць дыск.

Дадам, што запісы "гамбургскага" перыяду The Beatles ужо выдаваліся на CD. Каштоўнасць гэтага дыска палягае ў тым, што на ім прысутнічаюць песні якія раней не выдаваліся "Do You Believe" аўтарства Морыса Уільямса і "Lovesick Blue" Хэнка Уільямса.

Сярод песень таксама можна будзе пачуць арыгінальныя кампазіцыі The Beatles "Ask Me Why" і "I Saw Her Standing There".

Фота: imdb.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі