Перасадка сэрца ў Беларусі будзе каштаваць 280 тысяч долараў

Пра гэта ў інтэрв’ю інтэрнэт-выданню “Заўтра тваёй краіны” паведаміў намеснік дырэктара навукова-практычнага цэнтра “Кардыялогія” Вячаслаў Янушка.
Паводле яго слоў, ужо сфармаваная брыгада лекараў, якая будзе праводзіць трансплантацыю сэрца. У бліжэйшым часе яна выязджае на стажыроўку ў Чэхію.

Як адзначыў Янушка, перасадка сэрца неабходная для 2% беларусаў, хворых на вострую сардэчную недастатковасць. Апроч 250 тысяч спатрэбіцца каля 30 тысяч долараў на лекі, якія пацыент павінен прымаць даволі доўгі час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі