Перадачы пра сэкс глядзіць большасць

Cамымі папулярнымі перадачамі на тэлебачанні з'яўляюцца перадачы пра сэкс. Менавіта такі вынік зрабіла французская кампанія, якая правяла даследаванне больш чым дзвюх тысяч інфармацыйных сетак у 82 краінах і рэгіёнах свету.

На думку аўтара даследавання Шэйлі Лемон, "сэкс прадаецца ў любым выглядзе".

Тэма сэксу ўздымаецца ў дакументальных фільмах, рэаліці-шоў і серыялах, а назвы некаторых перадач паказваюць на яго. Да прыкладу, у Гішпаніі існуе праграма пад назвай "Сэксаметр".

Шэйлі адзначае, што ў большасці выпадкаў гэтыя праграмы носяць псеўданавуковы характар: эксперты тлумачаць тыя або іншыя дэталі з узгадваннем складаных тэхнічных нюансаў.

Даследніца таксама адзначыла, што нават рэлігійныя каналы - напрыклад, нідэрландскі NED 3 - запускаюць перадачы пра сэкс. На каталіцкім NED 3 выходзіць праграма "Сорак дзён без сэксу".

Фота: www.healthbolt.net