Перад прыездам Лукашэнкі ў Баранавічах парамантавалі гарвыканкам

Вялікай нечаканасцю для гараджан візіт Аляксандра Лукашэнкі не стаў. У мінулую суботу на авіярамонтным заводзе аб’яўлялі працоўны дзень, каб “падрыхтавацца да сустрэчы”.



У панядзелак, не дачакаўшыся ўстойлівага надвор’я і сапраўднага цяпла, да фасада гарвыканкама падагналі вышку і пачалі касметычны рамонт. А напрыканцы мінулага тыдня 61-ю авіябазу знішчальнікаў наведаў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і Войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Алег Дзвігалёў.

   

Дарэчы, у вёсцы Падлясейкі недалёка ад Баранавічаў каля дарогі больш за 20 гадоў стаялі ў “козлах” бетонныя пліты. Яны стваралі небяспеку дзецям, што там гулялі. Там жа месціўся паўразбураны дзіцячы садок. Усё гэта ўмомант прыбралі з вачэй, на месцы садка цяпер пустка.



А ў сераду, у дзень прыезду Лукашэнкі, нязручнасці адчулі кіроўцы: горад проста наводнены даішнікамі. Яны спыняюць і правяраюць некаторыя транспартныя сродкі.



Фота з архіву ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі