Пенелопа Крус стане каханкай Джэка Вераб'я

Пенелопа Крус згуляе дачку пірата па мянушцы Чорная Барада і каханку капітана Джэка Вераб'я ў фільме “Піраты Карыбскага мора: На дзіўных хвалях”.  Пра гэта у адным з інтэрв'ю заявіў прадзюсер фільма  Джэры Брукхаймер.

Гераіня Крус, якая па эксцэнтрычнасці не будзе саступаць персанажу Джоні Дэпа, павінна “дадаць фільму камічнасці”.

Прадзюсер таксама пацвердзіў вяртанне ў праект Джэфры Раша, якому зноў належыць граць капітана Барбосу.

Нагадаем, што асновай сцэнарыя наступнага фільма пра карыбскіх піратаў будзе твор пісьменніка Ціма Паўэрса “На дзіўных хвалях”. Прэм'ера карціны запланавана на лета 2011 года.

Паводле lenta.ru
Фота: fanpop.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі