Pearl Jam і Mudhoney адраджаюць Green River

Удзельнікі калектываў Pearl Jam і Mudhoney прынялі рашэнне адрадзіць гурт Green River, які лічыцца першым прадстаўніком музычнага стылю "грандж". Паводле паведамляе NME, у арыгінальны склад Green River уваходзілі бас-гітарыст Джэф Эмэнт і гітарыст Стоўн Госард (якія зараз з'яўляюцца ўдзельнікамі Pearl Jam), вакаліст Марк Арм і гітарыст Тэрнэр (якія граюць у калектыве Mudhoney), а таксама бубнач Алекс Вінцэнт. Тэрнера пазней змяніў Брус Фэірвэзэр (які стаў удзельнікам Mother Love Bone).

Нагадаю, гурт Green River існаваў з 1984 па 1987 год і паспела выпусціць толькі адзін паўнафарматны студыйны альбом і некалькі сінглаў. Зараз калектыў плануе ўз'яднацца і даць канцэрт летам 2008 года.

Green River выступіць на мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю музычнага лэйбла Sub Pop, які выдаваў дыскі групы.

Фота — osobie.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі