Павышаюцца тарыфы на электраэнергію
У Беларусі падрыхтаваныя прапановы аб павышэнні кошту жыллёва-камунальных паслуг прыкладна на 3 долара ў эквіваленце за кошт павелічэння тарыфу на энергарэсурсы для насельніцтва. Пра гэта паведамляе сайт "Беларускі партызан" са спасылкай на агенцтва ПРАЙМ-ТАСС. З якога дня можа быць абвешчана пра павышэнне невядома. Рашэнне павінна быць узгоднена з урадам.
Нагадаем, што з 1 студзеня тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва выраслі на 5 долараў у эквіваленце (у разліку на двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 48 квадратных метраў для сям'і з трох чалавек). Меркавалася, што сёлета тарыфы на паслугі ЖКГ больш не павялічацца, паколькі абмежаванне ў 5 долараў было ўсталяванае на год. Выявілася, што гэты ліміт быў вычарпаны ўжо на працягу першага квартала.
Дарэчы, па звестках ПРАЙМ-ТАСС, беларускі ўрад рыхтуе рашэнне аб павышэнні тарыфаў на цепла- і электраэнергію для прамысловых спажыўцоў. З 1 студзеня тарыфы на прыродны газ для прамысловых спажыўцоў былі павялічаныя на 25,3%, на электраэнэргію і цеплаэнэргію (з улікам ільготных спажыўцоў) - адпаведна, на 0,9% і 1,36%.