Павялічана дапамога пры нараджэнні дзяцей

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на ўзмацненне дзяржаўнай падтрымкі сем'яў пры нараджэнні дзяцей.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам прадугледжана павелічэнне з 1 чэрвеня бягучага года памеру аднаразовай дапамогі пры нараджэнні першага дзіцяці з двух да пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму, пры нараджэнні другога - з двух, а трэцяга і наступных дзяцей - з трох да сямі бюджэтаў пражытачнага мінімуму.

У грашовым эквіваленце - гэта адпаведна 924 тысячы і 1 мільён 293 тысячы рублёў. Такая мера накіравана на павышэнне ўзроўня матэрыяльнай падтрымкі сем'яў у сувязі з нараджэннем дзяцей, стымуляванне нараджальнасці, захаванне тых станоўчых тэндэнцый, якія склаліся ў апошнія гады ў галіне нараджальнасці.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі