Павел Спірын, абвінавачаны ў распальванні варожасці, адмовіўся ад адваката

Павел Спірын / svaboda.org
Павел Спірын / svaboda.org

У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць відэаблогера Паўла Спірына. Яго абвінавачваюць у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК РБ). Спірына затрымалі ў пачатку верасня. Яго жонка тады тлумачыла, што справа заведзеная ў сувязі з яго фільмам "Грань", які распавядае пра наркагандаль у Беларусі. Раней гэты фільм быў унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а Спірын спрабаваў абскардзіць гэта рашэнне.

На першае паседжанне прыйшло столькі людзей, што не ўсе жадаючыя змаглі патрапіць у залу, паведамляе "Радыё Свабода".

Павел Спирин, которого обвиняют в разжигании вражды,  отказался от адвоката
У Мінску пачаўся суд над Паўлам Спірыным / БелаПАН

У пачатку працэсу Спірын выступіў з хадайніцтвам і адмовіўся ад адваката — сказаў, што будзе абараняць сябе сам. Ён таксама заявіў, што не давярае пракурору, і папрасіў аб выкліку ў суд шэрагу сведак, якіх раней дапытвала следства.

Першапачаткова блогера затрымалі 4 верасня, але затым праз трое сутак адпусцілі. А потым зноў затрымалі 9 верасня — пасля таго як ён апублікаваў свой чарговы відэаблог. Спірын вядомы таксама тым, што планаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Але Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў яго ініцыятыўную групу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі