Пасля сустрэчы з Макеем Лаўроў прыехаў да Лукашэнкі

Пасля сустрэчы з Макеем Лаўроў прыехаў да Лукашэнкі

26 лістапада ў Мінску ў Палацы Незалежнасці праходзіць сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Перад гэтым Лаўроў правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Як чакаецца, гаворка пойдзе ў тым ліку і пра сітуацыю ў Беларусі, якой пагражаюць эканамічныя санкцыі ЕС (ёсць розныя, самыя фантастычныя версіі — нават пра "пасланне ад Пуціна"). Прэс-служба Лукашэнкі піша, што "вакол візіту кіраўніка знешнепалітычнага ведамства РФ шмат здагадак". Нібыта, размова пойдзе ў асноўным пра "супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС", пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва краін і "ўзаемадзеянне ў рамках АДКБ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі