Парыжу пагражаюць тэрактам

У Парыжы паліцыя тэрмінова эвакуіравала турыстаў з Эйфелевай вежы пасля таго, як уладам паступіла інфармацыя аб пагрозе выбуху, паведамляе тэлеканал Euronews. Паліцыя таксама ачысціла і ачапіла наваколле вежы і раён Марсавых палёў.

Інфармацыя аб магчымым выбуху паступіла каля 10 гадзіны вечара па мінскім часе. З зоны небяспекі былі эвакуіраваныя 25 тысяч чалавек.