Papa Roach: “Вы вар'яцкія мазафакеры!”

Яшчэ не паспелі беларускія фэны набыць і зацаніць новы альбом Papa Roach “The Connection”, як Кобі Дык з бандай прылятае ў Мінск — каб распачаць новы тур.

121109_kotka_papa.mp3

“Мы першы раз у Мінску! І мы прыехалі сюды каб заваліць мазафакінг рока ў гэтае месца, згодныя? — крычыць са сцэны фронтмэн Джэкабі Шэдыкс. — Мы робім гэта ўжо столькі доўгіх факінг гадоў, з 1993-га, і да гэтага адчуваем сябе крута, калі выходзім на гэтую факінг сцэну і ажыўляем люд. Так што, дзякуй, гайз, што прыйшлі падтрымаць Папа Роуч! Вы вар’яцкія мазафакеры!”.

Гэтыя словы слухае тысяча людзей, якія шчыльнымі радамі запаўняюць клуб “Рэ:Паблік”

“Паглядзіце, хто прыйшоў на канцэрт — усе вельмі маладыя”, — кажа арганізатар Ўладзімір і тлумачыць, што ўсё дзякуючы таму, што канцэрт вырашылі зрабіць у клубе. — Калі б рабілі ў Мінск-Арэне, кошты на квіткі былі б зусім іншымі”.

Кошты — 500 тысяч у дзень канцэрту. Публіку гэта не пужае, яна ж прыйшла сустрэцца са сваім дзяцінствам:

“Мы на апошнія грошы, калі вучыліся ў школе, набывалі касету “Infest”, на якой была выява прусака, — расказвае 24-гадовы Масім. — Той час ужо не вярнуць. Але дзеля гэтага мы і прыйшлі сюды, дзеля той касеты, якая была ў нас 12 гадоў таму і заслухоўвалася да дзірак”.


У праграме Papa Roach усяго збалансавана намешана: олдскульныя песні, новыя, цяжкія, меладычныя. Прыярытэт цяпер — за рок-н-ролам. 

“Фак, е, Беларусь! Ну як ты? — працягвае крычаць са сцэны Джэкабі. — Ці адчуваеце, мазафакеры, што сапраўдны рок прыйшоў да вас?” 

І фэны насамрэч адчуваюць: “Я лічу, што рок-н-ролл яны спяваюць не горш, чым рэп!” — дзеліцца ўражаннем Ян.

У выніку Мінск чуе 18 песень. Што ж яны? 

“”Still Swinging”, “Angels Go”, “To Be Loved”, “Murder”, “Silence”... — задаволена чытае Ігар, якому дастаецца паперка з сэт-лістом, — “Forever”, “Lifeline”, “One Track Mind”, “Before I Die”, “Scars”, “Hollywood”, “Teeth”... “Angels And Insects”, “Burn”, “Leader”, “Dead Sell”, “Last Resort”. Але я думаў, што яны больш сыграюць”.

Але таго, што граецца, аказваецца дастаткова, каб пераўтварыць канцэрт у… паслухайце Валеру:

“Гэта лепшая ў гэтым годзе падзея. Трэба кожны год будзе адзначаць гэты дзень, вялікі дзень. Народнае свята!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі