Памёр выканаўца ролі камісара Мегрэ

Французскі акцёр Бруна Крэмер, вядомы дзякуючы ролям у серыялах "Мегрэ" і "Спрут", памёр у парыжскай бальніцы 7 жніўня, паведамляе Aгенцтва France-Presse. Крэмеру было 80 гадоў; прычына яго смерці не паведамляецца.

Нагадаем, што Бруна Крэмер быў самым вядомым выканаўцам ролі камісара Мегрэ. Ён сыграў знакамітага паліцэйскага ў 54 эпізодах серыяла, знятых французскім тэлебачаннем па матывах твораў Жоржа Сіменона. Крэмер увасабляў Мегрэ з 1991 па 2005 год.

Таксама Бруна Крэмер сыграў у знакамітым італьянскім тэлесерыяле пра мафію "Спрут" Ён выканаў ролю Антоніа Эспінозы. Таксама ў фільмаграфіі Крэмера прысутнічаюць такія карціны як "Пад пяском" Франсуа Азона і "Чужаніца" Лукіна Вісконці паводле раману Альбера Камю.

Адзначым, што за сваю акцёрскую кар'еру Крэмер сыграў у 120 фільмах і серыялах.

Фота: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі