Памёр вакаліст The Four Tops

Легендарны амерыканскі соўл-музыка Леві Стабс памёр 17 кастрычніка ва ўзросце 72 гадоў. Вакаліст The Four Tops памёр у сне ў сваёй хаце ў Дэтройце. Спявак цяжка хварэў некалькі апошніх месяцаў, перадае NME.com. Барытон Стабса лічыўся адным з самых адметных вакалаў у Амерыцы. Дзякуючы яму з 1963 па 1973 песні гурта 20 разоў пападалі ў Топ-40 хітоў, уключаючы кампазіцыі «I Can't Help Myself» 1965 году і «Reach Out» 1966 году.

У 1990 годзе квартэт, які выпускаў свае кружэлкі на Motown Records, патрапіў ў Залу славы рок-н-ролу, а затым калектыў атрымаў уласную зорку на галівудскай Алеі славы. У апошні раз Стабс выступаў разам з The Four Tops у ліпені 2004 году ў Дэтройце на імпрэзе, прысвечанай 50-годдзю гурта.

Фота: www.stationave.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі